БЕЛ Ł РУС

Беларуса прымусова дэпартавалі з Расіі. А ён палез назад праз 50 хвілін

9.07.2026 / 10:44

Nashaniva.com

Суд улічыў прызнанне віны Міхаіла Дземідовіча і даў яму паўтара года калоніі для рэцыдывістаў.

Пераход «Доласцы». Фота: maps.yandex.by

Себежскі раённы суд Пскоўскай вобласці асудзіў грамадзяніна Беларусі Міхаіла Дземідовіча на 1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі за паўторнае незаконнае перасячэнне расійскай мяжы пасля дэпартацыі.

Дземідовіч ужо меў тры судзімасці ў Расіі — за замах на рабаванне, крадзеж і незаконнае перасячэнне мяжы. Пасля апошняй адседкі яму паведамілі, што ўезд у Расію яму забаронены на дзесяць гадоў.

У канцы 2023 года Беларуса дэпартавалі з Расіі па мосце праз раку Чарапеціца ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці. Гэта было ў 17:40.

Але калі Дземідовіч апынуўся ў Беларусі, ён адразу ж вырашыў вяртацца. Ён рушыў пешшу назад да мяжы і каля 18:30 зноў перасёк яе каля перахода «Доласцы».

Затрымалі яго ў той жа дзень.

На судзе Дземідовіч прызнаў віну і хадайнічаў аб асаблівым парадку разгляду справы — без судовага следства. Пракурор не пярэчыў. Псіхіятрычная экспертыза не выявіла ў яго псіхічных расстройстваў, якія б выключалі адказнасць, хоць ён і назіраецца ў псіхіятра з дыягназам «лёгкая разумовая адсталасць».

Суд улічыў прызнанне віны і актыўнае садзейнічанне следству як змякчальныя акалічнасці, але таксама і рэцыдыў злачынстваў — як абцяжарвальную.

У выніку 25 студзеня 2024 года Дземідовіча прыгаварылі да паўтара года калоніі строгага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула