БЕЛ Ł РУС

На Смалявіцкім вадасховішчы стала масава дохнуць рыба

7.07.2026 / 23:35

Nashaniva.com

На Смалявіцкім вадасховішчы зафіксаваны масавы мор рыбы. Пасля паведамленняў мясцовых жыхароў на месца выехалі эколагі, ветэрынарныя спецыялісты і супрацоўнікі сілавых структур, піша выданне Smolevichi-24.by.

Спецыялісты ўзялі пробы вады ў некалькіх участках вадасховішча, каб праверыць узровень кіслароду і выявіць магчымыя шкодныя дамешкі.

Падчас агляду не было знойдзена слядоў нафтапрадуктаў або іншых забруджвальных рэчываў. Акрамя таго, побач з вадасховішчам няма дзейных прамысловых ці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія маглі б стаць крыніцай такога забруджвання.

Цяпер супрацоўнікі міліцыі праводзяць праверку і ацэньваюць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай гібелі рыбы магла стаць моцная спёка. З-за высокай тэмпературы вада на мелкаводдзі значна нагрэлася, што магло прывесці да рэзкага зніжэння ўтрымання кіслароду.

Канчатковую прычыну здарэння вызначаць навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пасля вывучэння вынікаў лабараторных даследаванняў і аналізу проб вады.

Чытайце таксама:

У Дрыбінскім раёне хлопчык пайшоў лавіць рыбу і зачапіў вудай за правады

У Прыпяці павялічваецца колькасць рыбы, раней занесенай у Чырвоную кнігу

У Лепельскім раёне ўзялі пад варту браканьера-рэцыдывіста

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры

Каментары да артыкула