БЕЛ Ł РУС

Некаторыя раёны Віцебшчыны і Магілёўшчыны будуць пяць гадоў дадаткова падтрымліваць

7.07.2026 / 22:43

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб дадатковых мерах па развіцці асобных рэгіёнаў краіны. Дакумент разлічаны на перыяд да 2030 года і накіраваны на падтрымку раёнаў паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці і Паазер'я ў Віцебскай вобласці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Дзеянне ўказа распаўсюджваецца на Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі раёны Магілёўскай вобласці, а таксама на Браслаўскі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Мёрскі, Полацкі і Ушацкі раёны Віцебскай вобласці.

Дакумент прадугледжвае стварэнне больш спрыяльных умоў для развіцця эканомікі, адкрыцця новых прадпрыемстваў і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Для падтрымкі інвестараў з рэспубліканскага бюджэту будуць выдзяляцца сродкі, якія могуць пакрыць да 35 % капітальных выдаткаў па праектах, што рэалізуюцца з прыцягненнем крэдытаў Банка развіцця Беларусі. Пры гэтым праекты павінны пацвердзіць сваю эканамічную эфектыўнасць і абгрунтаваць тэрміны акупнасці.

Таксама ўказ прадугледжвае распрацоўку і зацвярджэнне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці на 2026—2030 гады. Аналагічны раздзел будзе ўключаны і ў праграму развіцця Віцебскай вобласці. Разгледзець гэтыя дакументы павінны абласныя саветы дэпутатаў.

Чытайце таксама:

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб узбуйненні Дрыбінскага раёна

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Каментары да артыкула