БЕЛ Ł РУС

У Дзяржынскім раёне машына насмерць збіла пешахода

7.07.2026 / 22:28

Nashaniva.com

Аварыя адбылася ўвечары 6 ліпеня на 322‑м кіламетры аўтамагістралі М-1 Брэст — Мінск — мяжа з Расіяй.

Фота: ДАІ УУС Мінаблвыканкама

56‑гадовы жыхар Брэсцкай вобласці, які кіраваў грузавым аўтамабілем Renault з паўпрычэпам, здзейсніў наезд на 35‑гадовага мужчыну, што рухаўся ў тым жа напрамку.

Ад атрыманых траўмаў пешаход загінуў на месцы здарэння.

Паводле звестак ДАІ, загінулы не меў святлоадбівальных элементаў на адзенні. Па факце аварыі праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула