БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне сутыкнуліся дзве дзяўчынкі на матацыклах

6.07.2026 / 17:44

Nashaniva.com

У вёсцы Аздамічы Столінскага раёна адбылося ДТЗ з удзелам дзвюх непаўналетніх матацыклістак, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

5 ліпеня 15‑гадовая дзяўчынка, якая не мела пасведчання кіроўцы, ехала на матацыкле «Мінск-D4» па вуліцы 9 Мая ў Аздамічах. Разам з ёй знаходзілася 13‑гадовая пасажырка. У нейкі момант яна сутыкнулася з матацыклам «Мінск», якім кіравала 14‑гадовая дзяўчына, таксама без права кіравання.

Пасля сутыкнення старэйшая матацыклістка з'ехала ў кювет і рэзнулася ў плот.

15‑гадовую кіроўцу і яе 13‑гадовую пасажырку шпіталізавалі. Устаноўлена, што абедзве ехалі ў моташлемах, але яны не былі зашпіленыя.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула