БЕЛ Ł РУС

З Гродна запусцяць прамы аўтобус да аэрапорта Варшавы

6.07.2026 / 17:17

Nashaniva.com

З 13 ліпеня з Гродна пачне курсаваць прамы аўтобус да варшаўскага аэрапорта імя Шапэна. Рэйс будзе выконвацца адзін раз на тыдзень, паведаміў «Автобусны парк Гродна».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Анлайнер»

З Гродна аўтобус будзе адпраўляцца па панядзелках а 18:00. У зваротным кірунку ён будзе выязджаць па аўторках: а 22:15 — ад аэрапорта імя Шапэна, а 23:00 — ад аўтавакзала «Варшава Заходняя».

Маршрут пройдзе праз пункт пропуску «Бераставіца» (з польскага боку «Баброўнікі»), а пасля праз Беласток. Кошт квітка да Беластока складзе 100 рублёў, да аэрапорта Варшавы — 130 рублёў.

Чытайце таксама:

Аўтобус, аўтамабіль або спадарожная машына. Колькі цяпер каштуе дарога з Беларусі ў Польшчу

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Як перажыць чэргі на мяжы? Што кажуць кіроўцы аўтобусаў і бывалыя пасажыры

З Ваўкавыска і Слоніма запусцілі прамыя аўтобусы ў Польшчу

З Мінска запусцяць новыя аўтобусныя рэйсы ў Польшчу і Германію

З Гомеля ў Кракаў пусцяць аўтобус, ён паедзе праз Магілёў

Каментары да артыкула