БЕЛ Ł РУС

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю

6.07.2026 / 10:48

Nashaniva.com

«Вашы непаразуменні нам незразумелыя», — адрэзаў Яраслаў Чарнагор.

Яраслаў Чарнагор

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі Яраслаў Чарнагор рэзка адрэагаваў на чарговую сварку беларускай апазіцыі ў фэйсбуку. Актывістка дыяспары Алена Жаркевіч з дапамогай ШІ напісала маніфест, у якім абурылася выказваннямі Франака Вячоркі ў эфіры Белсата. Той адказаў ёй, гэта выклікала абмеркаванне на 250 каментароў.

«Можа, мне стварыць закрыты чат, і вы высветліце паміж сабой стасункі? Бо ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю», — адказаў Чарнагор, тэгнуўшы Алену Жаркевіч, яшчэ двух актывістаў дыяспары, а таксама Франака Вячорку.

«Алена Жаркевіч, для ўкраінцаў вы ўсе — апазіцыя рэжыму Лукашэнкі, таму вашы непаразуменні нам незразумелыя», — паўтарыў ён.

«Калі на міжнародных пляцоўках будуць прадстаўнікі АПК ці іншых арганізацый, я буду камунікаваць з імі ўсімі. Гэтак жа ў Кіеве я буду камунікаваць як з Аленай Жаркевіч, з вамі ці Аляксеем Францкевічам, так і са Святланай Ціханоўскай ці Віктарам Бабарыкам, і з любым беларусам ці беларускай, якія не дэманструюць антыўкраінскую пазіцыю», — запэўніў Чарнагор Таццяну Гацуру-Яворскую.

«Калі ў вас асабіста да Святланы Ціханоўскай і Франака Вячоркі ёсць нейкія пытанні, то гэта не значыць, што такія ж пытанні да іх ёсць з боку Украіны», — падсумаваў ён, адказваючы тролю.

Чытайце таксама. Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Чытайце таксама:

Яраслаў Чарнагор пра інтэрв'ю Лукашэнкі: Уважліва слухаем, але абсалютна не давяраем яго словам

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая

Каментары да артыкула