БЕЛ Ł РУС

«Камунізм — гэта сістэма-няўдачніца, і так будзе заўсёды». Трамп выступіў з прамовай на святкаванні 250‑годдзя незалежнасці ЗША

5.07.2026 / 08:27

СГ

Юбілей ЗША ў Вашынгтоне адзначылі рэкордным феерверкам.

Дональд Трамп на святкаванні 250‑годдзя абвяшчэння незалежнасці ЗША, 4 ліпеня 2026. AP Photo Mark Schiefelbein

Прамова Трампа пачалася пазней з-за пагрозы навальніцы. Перад тым стаяла вельмі моцная спёка, у выніку чаго арганізатары былі змушаныя змяніць праграму святкаванняў.

«Камуністычная сістэма — поўная супрацьлегласць амерыканскай, — сказаў Трамп. — Нашы ваяры змагаліся з камунізмам на палях бітваў ва ўсім свеце не для таго, каб гэтая пагроза зноў падняла сваю агідную галаву проста тут, у Амерыцы».

Гэта было адрасавана як Кітаю, так і ўнутраным праціўнікам Трампа, сярод якіх левыя дэмакраты, якія называюць сябе сацыялістамі.

«Наша амерыканскае прызначэнне напісана Богам, — сказаў Трамп. — І найлепшае яшчэ наперадзе».

Стрым са святкавання ў Вашынгтоне: 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула