У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў
У Беларусі цяпер назіраецца шчыльнае «воблака» з пылку, пра што сведчаць даныя маніторынгавых сэрвісаў, піша выданне Times.by. І гэта кепская навіна для алергікаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Асноўнымі крыніцамі алергенаў цяпер з’яўляюцца збожжавыя культуры і ліпа. Ужо 3 ліпеня многія людзі з алергіяй адчулі пагаршэнне самаадчування, і сітуацыя пакуль застаецца няпростай.
Фота: «Яндекс. Погода»
Паводле прагнозаў, у суботу ўзровень актыўнасці пылку захаваецца высокім, пасля чаго пачне паступова змяншацца. Аднак да сярэдзіны наступнага тыдня алергікі па ўсёй Беларусі могуць працягваць адчуваць дыскамфорт, асабліва ва ўсходніх рэгіёнах.
Фота: «Яндекс. Погода»
Ліпа звычайна цвіце з канца чэрвеня да сярэдзіны ліпеня, а збожжавыя — з мая да пачатку ліпеня, хоць тэрміны могуць зрушвацца ў залежнасці ад надвор’я.