БЕЛ Ł РУС

У Дрыбінскім раёне хлопчык пайшоў лавіць рыбу і зачапіў вудай за правады

3.07.2026 / 20:21

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў аграгарадку Кароўчына Дрыбінскага раёна. 11‑гадовы хлопчык ішоў на рыбалку з раскладзенай вудай і выпадкова дакрануўся ёй да правадоў ЛЭП, паведамляе МНС.

Здымак ілюстрацыйны

У выніку дзіця ўдарыла токам. Хлопчыка шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі.

Ратавальнікі адзначаюць, што сучасныя вуды з вугляпластыку могуць праводзіць электрычнасць, таму нават занадта вялікае набліжэнне да правадоў (без прамога кантакту) можа быць небяспечным. Асабліва рызыкоўная сітуацыя ўзнікае каля вады і пры высокай вільготнасці.

У МНС нагадваюць, што лавіць рыбу паблізу ліній электраперадач забаронена, а пераносіць снасці пад правадамі трэба толькі ў складзеным выглядзе або паралельна зямлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула