БЕЛ Ł РУС

Лукашэнку сустракалі ў Інданезіі з аркестрам і гарматамі. Але яму было не да таго ВІДЭА

2.07.2026 / 17:30

Nashaniva.com

Інданезійскае тэлебачанне паказала, як няпроста палітыку даўся праход па дывановай дарожцы.

Аляксандр Лукашэнка выцірае твар, пакуль ідзе па дывановай дарожцы з прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта. Скрыншот відэа тут і далей: BeritaSatuChannel / YouTube

Аляксандр Лукашэнка быў з візітам у Інданезіі 1‑2 ліпеня. У Джакарце, у мясцовым Палацы незалежнасці, яго ўрачыста сустракалі — з аркестрам, ротай ганаровай варты, дзецьмі са сцяжкамі і залпамі з салютных гарматаў.

Але Лукашэнку праход па дывановай дарожцы даўся няпроста. Ён ішоў кульгаючы, перыядычна выціраў у +30 пот з твару і папраўляў касцюм, які, відаць, прыліпаў да цела. Прэзідэнт Інданезіі Прабова Субіянта побач з ім ішоў у сонечных акулярах.

Пакуль гучаў гімн, было бачна, як Лукашэнка цяжка дыхае пасля пад'ёму па прыступках.

Калі Лукашэнка толькі пад'ехаў да палаца, разам з ім з машыны выйшаў Коля і стаў на праходзе да палаца, кантралюючы сітуацыю нібы ахоўнік.

Коля злева каля белай калоны

У той час як прэзідэнт Інданезіі паціскаў рукі беларускім чыноўнікам і Дзмітрыю Лукашэнку, Коля знаходзіўся за іх спінамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула