Вынеслі прысуд кіроўцу Lexus, які год таму пераблытаў педалі ў Маладзечне
9 жніўня мінулага года ў Маладзечне адбылося трагічнае ДТЗ, у выніку якога загінула 31‑гадовая жанчына. Цяпер стала вядома, як пакаралі вінаватага ў гэтым кіроўцу аўтамабіля Lexus.
Скрыншот з відэа
Паводле матэрыялаў справы, кіроўца заязджаў на паркоўку каля крамы, але не гарантаваў бяспеку пешаходаў і дапусціў памылкі пры кіраванні аўтамабілем — прасцей кажучы, проста пераблытаў педалі. У выніку машына рэзка набрала хуткасць, выехала на тратуар, збіла жанчыну, пасля чаго ўрэзалася ў будынак крамы.
Ад атрыманых траўмаў пацярпелая загінула на месцы.
Падчас судовага разгляду абвінавачаны поўнасцю прызнаў сваю віну.
Суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні Правіл дарожнага руху, якое па неасцярожнасці прывяло да смерці чалавека, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі-пасяленні.
Чытайце таксама:
П'яны мужчына папрасіў падлетка сесці за руль. Вынік — загінуў пасажыр
У Чачэрску жанчына атрымала траўмы ў ДТЗ па віне мужа. З яго спагналі грошы за яе лячэнне
У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося