БЕЛ Ł РУС

У Мінску плануюць пабудаваць новы магістральны дажджавы калектар

30.06.2026 / 16:01

Nashaniva.com

У Мінску плануюць пабудаваць новы магістральны калектар ліўневай каналізацыі на вуліцы Ціміразева. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства па будаўніцтве і ўтрыманні дарог і мастоў Мінгарвыканкама Уладзімір Латушкін.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

Па словах чыноўніка, сёлета ў сталіцы працягваецца рэканструкцыя ліўневых калектараў. Работы на двух аб'ектах ужо завершаныя, а ў найбліжэйшы час яны пачнуцца на вуліцах Парніковай і Якуба Коласа. Акрамя таго, да канца года плануюць абнавіць яшчэ тры-чатыры калектары, што павінна дапамагчы скараціць колькасць падтапленняў падчас моцных дажджоў.

Новы магістральны калектар на вуліцы Ціміразева будзе збіраць і адводзіць дажджавую ваду. Паводле ацэнак спецыялістаў, у Мінску ўжо ёсць развітая сетка ліўневай каналізацыі, аднак гораду не хапае менавіта буйных калектараў для эфектыўнага адводу вады.

Таксама сёлета працягваецца будаўніцтва пад'язной дарогі ад МКАД-2 да прамысловай зоны Калядзічы. Адкрыць рух па ёй плануюць да канца года, каб знізіць нагрузку на Мінскую кальцавую аўтамабільную дарогу.

Акрамя гэтага, ідзе рэканструкцыя вуліцы Лілі Карастаянавай. Яе плануюць увесці ў эксплуатацыю сёлета, каб палепшыць транспартную даступнасць новага жылога раёна «Паўночны бераг».

Чытайце таксама:

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

У Бабруйску спёка сёння днём рэзка змянілася на непагадзь ФОТЫ і ВІДЭА

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Каментары да артыкула