БЕЛ Ł РУС

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі

28.06.2026 / 18:36

Nashaniva.com

28 чэрвеня каля 15:30 на аўтадарозе Р-52 «Газа — Астравец — Ашмяны» каля вёскі Дзягенева Астравецкага раёна адбылася цяжкая аварыя.

20‑гадовы кіроўца Audi, па папярэдняй інфармацыі, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся лоб у лоб з Chevrolet.

У выніку ДТЗ загінулі двое пасажыраў Audi — 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец. Яшчэ пяць чалавек з абодвух аўтамабіляў з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваныя.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група. Пачата высвятленне ўсіх абставін аварыі.

На месца выехаў начальнік ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула