Пад Уздой міліцыя разагнала выставу дрыфт-аўтамабіляў
Як паведамляе прэс-служба МУС, ва Уздзенскі РАУС паступілі шматлікія паведамленні ад грамадзян пра ўскладненне дарожнага руху на аўтадарозе Р-23 каля вёскі Трысцянец.
Скрыншот з відэа МУС
Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі міліцыі пабачылі вялікую колькасць аўтамабіляў уздоўж трасы, а таксама масавае зборышча людзей на пляцоўках у лесапаласе паблізу.
Па інфармацыі сілавікоў, мэтай сустрэчы была выстава дрыфт-аўтамабіляў. Яе правядзенне не было ўзгоднена з уладамі, а ўдзельнікаў запрашалі праз сацыяльныя сеткі.
На месцы знаходзілася каля 600 чалавек і больш за 250 транспартных сродкаў. У дачыненні да арганізатараў і найбольш актыўных удзельнікаў склалі адміністрацыйныя матэрыялы, якія накіраваны ў суд.
Сілавікі паведамілі прысутным пра неабходнасць пакінуць месца несанкцыянаванага мерапрыемства, а супрацоўнікі ДАІ прынялі адпаведныя меры.
Чытайце таксама:
У Брэсце прадавец машын рэкламаваў аўтамабіль і не думаў пра азімыя
Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту
У Мінску хуткая дапамога не змагла пад'ехаць да хворага, бо праезд заблакавалі прыпаркаваныя машыны