БЕЛ Ł РУС

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны

27.06.2026 / 18:05

Nashaniva.com

«Тэхніку ў такім фармаце на фронце ўжо не выкарыстоўваюць, калоны проста знішчаць на подступах».

Расійскія танкі заязджаюць ва Украіну з боку Беларусі праз памежны пераход «Тры сястры», 24 лютага 2022 года. Паблізу ўсталяваны манумент у гонар дружбы беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. Скрыншот відэа

Намеснік камандзіра ўкраінскага палка беспілотных сістэм Kraken Канстанцін Нямічаў кажа, што з боку Беларусі ёсць некалькі пагроз, але сцэнарый 2022 года цяпер нерэалістычны.

«Першы [варыянт] — пагроза для прыгранічча Украіны. Другі — Балтыйскія краіны, якія мяжуюць з Беларуссю. Расія разглядае Сувалкскі калідор як магчымасць захопу і адразання Балтыі ад Еўропы па сушы.

Трэці варыянт — гэта маніпуляцыя. Яны праводзяць вучэнні, капаюць пазіцыі, каб змусіць нас адцягнуць войскі з франтавой часткі Украіны і расцягнуць нашы сілы, — пералічае Нямічаў у інтэрв'ю «РБК-Украіна». —

Які варыянт спрацуе — невядома, але наша задача — рыхтавацца. На мяжы з Беларуссю наша абарончая лінія гатовая. Калі РФ разам з Беларуссю паспрабуе рухацца ў наш бок, нашы беспілотныя сістэмы і пяхотныя брыгады зробяць усё, каб гэтая калона была знішчана разам з тэхнікай і асабовым складам. Тады ў нас развяжуцца рукі для нанясення удараў па цэнтрах прыняцця рашэнняў у Беларусі».

Намеснік камандзіра ўкраінскага палка беспілотных сістэм Kraken Канстанцін Нямічаў. Скрыншот відэа: RBCUkraine / YouTube

Сцэнарый 2022 года, калі калоны ішлі па Кіеўскай ці Чарнігаўскай абласцях, цяпер нерэалістычны, кажа ўкраінскі вайсковец.

«Тэхніку ў такім фармаце на фронце ўжо не выкарыстоўваюць, калоны проста знішчаць на подступах.

Глабальнай пагрозы буйным гарадам з боку Беларусі на дадзены момант няма праз тую колькасць сіл, якая там размешчана. Яны могуць назапашваць рэсурсы, магчымыя спробы заходу на прыгранічныя тэрыторыі, у маленькія гарады і вёскі (як гэта робіцца ў Харкаўскай і Сумскай абласцях для стварэння так званай буфернай зоны).

На гэтую пагрозу трэба адэкватна рэагаваць, што мы і робім».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула