БЕЛ Ł РУС

Зборная Іспаніі ўстанавіла новы сусветны рэкорд па працягласці бяспройгрышнай серыі

27.06.2026 / 12:55

Nashaniva.com

Зборная Іспаніі з лікам 1:0 абыграла Уругвай у групавым турніры чэмпіянату свету і падоўжыла бяспройгрышную серыю ў афіцыйных матчах да 34 гульняў.

Форвард мадрыдскага «Атлетыка» Алекс Баэна салютуе трыбунам пасля забітага гола Уругваю, фота Natasha Pisarenko / AP

Гэта новы сусветны рэкорд. Папярэдні належаў Бразіліі, якая з 1993 па 1998 год не прайгравала ў 33 афіцыйных матчах запар.

Іспанцы не ведаюць паразаў з 28 сакавіка 2023 года — тады яны саступілі Шатландыі (0:2) у кваліфікацыі да Еўра-2024. З таго часу — 27 перамог і 7 нічыіх. 

За гэты час каманда выйграла Еўра-2024 і цяпер упэўнена рухаецца па сетцы чэмпіянату свету. У 1/16 фіналу іспанцы 2 ліпеня згуляюць з камандай, што фінішуе другой, у групе J, дзе гуляюць Аргенціна, Аўстрыя, Алжыр і Іарданія.

Становішча перад апошнім турам тут такое:

Аргенціна — 6, Аўстрыя — 3 (розніца мячоў — 0), Алжыр — 3 (розніца мячоў — мінус два), Іарданія — 0.

Заўтра раніцай Аўстрыя і Алжыр згуляюць паміж сабой і разыграюць другое месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула