Жыхара Баранавіцкага раёна шукаюць ужо два тыдні
Паводле інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, 63‑гадовы Андрэй Сідараў знік 12 чэрвеня. Ён пайшоў з дома ў завулку Палявым у вёсцы Зорычы, пасля чаго ягонае месцазнаходжанне застаецца невядомым.
Зніклы Андрэй Сідараў
Мяркуецца, што Андрэй Сідараў можа знаходзіцца паблізу Зорычаў і перасоўвацца пешшу або грамадскім транспартам. Адзначаецца, што зніклы мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе.
Прыкметы: на выгляд 60—65 гадоў, рост каля 170 см, шчыльнага целаскладу, цёмныя з сівізной валасы сярэдняй даўжыні.
На момант знікнення быў апрануты ў камуфляжны касцюм з капюшонам, светлую майку з чорнымі вертыкальнымі палосамі і кішэняй на грудзях, светлыя сандалі на гумцы. Пры сабе меў пашпарт.
Усіх, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне мужчыны, просяць паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102 або звярнуцца ў найбліжэйшы аддзел унутраных спраў.
Чытайце таксама:
У Глускім раёне знайшлі цела мужчыны, які знік у лесе яшчэ летась
Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?
Цела немаўляці знайшлі ў пакеце на смеццевым заводзе ў Віцебску