Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі
У маі 2026 года Расія імпартавала з Беларусі 5,17 тысячы тон авіяцыйнага паліва, што амаль у чатыры разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. За першыя дзесяць дзён чэрвеня пастаўкі ўжо склалі 2,6 тысячы тон, паведамляе РБК.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: ato.ru
Паводле ацэнак аналітыкаў, у 2025 годзе ў Расіі было выраблена каля 11,4 мільёна тон авіяцыйнага паліва. Каля 1,4 мільёна тон забяспечваў Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод, які належыць «Газпрам нафце».
У чэрвені гэта прадпрыемства падверглася атакам украінскіх беспілотнікаў. Паводле паведамленняў шэрагу СМІ са спасылкай на крыніцы, завод атрымаў пашкоджанні і можа не аднавіць працу да канца 2026 года.
1 чэрвеня ўрад Расіі ўпершыню ўвёў часовую забарону на экспарт авіяцыйнага паліва, растлумачыўшы гэта неабходнасцю забеспячэння стабільнасці ўнутранага рынку.
Раней расійская авіякампанія «Азімут» заяўляла пра дэфіцыт авіяцыйнага паліва. Паводле яе інфармацыі, пастаўшчыкі былі вымушаныя істотна скараціць аб'ёмы паставак праз форс-мажорныя сітуацыі на нафтаперапрацоўчых заводах, што прывяло да скарачэння прапановы паліва на рынку.
Чытайце таксама:
Што танная нафта прынясе Беларусі?
Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ
Папулярны расійскі сэрвіс «Авіта» прыбярэ ўсе аб'явы пра продаж бензіну
Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі
Каб даць рады паліўным праблемам, Расія пачала закупляць бензін у азіяцкіх краін