БЕЛ Ł РУС

У Жыровічах падлеткі пазабаўляліся, разграміўшы службовае памяшканне

26.06.2026 / 21:45

Nashaniva.com

У аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна чацвёра падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў сталі фігурантамі крымінальнай справы пасля таго, як разграмілі службовае памяшканне ў пустым інтэрнаце, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі сілавікоў, будынак інтэрната на вуліцы Маладзёжнай ужо вызвалены ад жыхароў і рыхтуецца да капітальнага рамонту. Ведаючы, што ў ім ніхто не жыве, падлеткі пралезлі ўсярэдзіну, адчыніўшы ненадзейны замок.

Спачатку яны агледзелі пустыя пакоі, а затым зайшлі ў службовае памяшканне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дзе пачалі ўсё руйнаваць. У выніку былі пашкоджаныя два сталы, тэлевізар, а таксама раскіданыя дакументы. Агульная сума шкоды перавысіла 500 рублёў.

Пагром выявіў супрацоўнік ЖКГ, які звярнуўся ў міліцыю. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асобы падазраваных былі ўстаноўленыя.

У дачыненні да непаўналетніх завялі крымінальную справу за хуліганства, здзейсненае групай асоб. Паводле слоў падлеткаў, усё адбылося «дзеля забавы». Раней праблем з законам яны не мелі.

Чытайце таксама:

Жанчына з-пад Баранавіч прыехала ў Мінск і там накінулася на 10‑гадовага хлопчыка

Мінчук сарваў злосць на шклопакетах і будзе за гэта плаціць

У Брэсце п'яны мужчына ўчыніў разборкі з таксістам

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро

Каментары да артыкула