Ціханоўская зайшла па шаўрму да гданьскіх беларусаў ФОТЫ
Знаходзячыся з працоўнай паездкай у Гданьску, Святлана Ціханоўская ў перапынку паміж іншымі важнымі справамі наведала пункт продажу шаўрмы Kolejny kebab («Чарговы кебаб»), які ўтрымліваюць мясцовыя беларусы.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Ціханоўскую самі ўладальнікі праз Threads запрасілі наведаць іх месца, і яна на запрашэнне адгукнулася.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Ціханоўская знаходзіцца ў Гданьску на запрашэнне арганізатараў Ukraine Recovery Conference — важнай міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай аднаўленню і мадэрнізацыі Украіны.
Яна ўдзельнічае ў пленарнай сесіі высокага ўзроўню, а таксама праводзіць сустрэчы з еўрапейскімі і амерыканскімі палітыкамі і дыпламатамі. У цэнтры размоў — пытанні бяспекі, падтрымкі Украіны, роля Беларусі ў рэгіёне, асабліва ў святле апошніх падзей у беларуска-ўкраінскіх адносінах і папярэджання, якое прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі накіраваў рэжыму Лукашэнкі.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
А ў перапынках паміж гэтымі важнымі справамі Ціханоўская пры нагодзе падтрымлівае і мясцовую беларускую дыяспару.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Чытайце таксама:
Ціханоўская ўдзельнічае ў Канферэнцыі па аднаўленні Украіны ў Гданьску, на якую не паехаў Зяленскі
Ціханоўская: Пратэст 2020 года быў разгромлены з брутальнай сілай і тэрорам. Але не сама супольнасць