БЕЛ Ł РУС

Трамп жорстка раскрытыкаваў Германію за адмову падтрымаць ЗША ў вайне з Іранам

25.06.2026 / 14:59

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША заявіў, што расчараваны пазіцыяй Берліна адносна вайны супраць Ірана. На сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ ён сказаў, што прасіў нямецкі ўрад аб падтрымцы, піша Bild.

Фота: Jacquelyn Martin / AP

«Дайце нам невялікі штуршок, дайце нам маленькі пацалунак. Мы не хочам шмат. Але яны сказалі: «Не, мы не можам гэтага зрабіць»», — адзначыў Трамп.

Пры гэтым ён нагадаў, што ЗША трацяць «сотні мільёнаў даляраў» на размяшчэнне войскаў у Германіі і Еўропе.

На той жа сустрэчы Трамп нечакана пахваліў прэзідэнта Украіны Уладзімір Зяленскі. Адказваючы на пытанне, ці выйграе Украіна вайну супраць Расіі, ён сказаў: «Ён трымаецца даволі добра. Трэба сказаць, ён мужны. У яго выдатнае абсталяванне. У яго выдатныя людзі, байцы».

Рутэ паспрабаваў абараніць Германію і заявіў, што Берлін выканаў свае двухбаковыя абавязацельствы перад ЗША, а таксама павялічыў выдаткі на абарону.

Але Трамп працягнуў крытыкаваць саюзнікаў і заявіў, што Францыя, Італія і Вялікабрытанія таксама «пакінулі ЗША ў бядзе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула