БЕЛ Ł РУС

У Германіі дазволілі бясплатна здаваць квіткі з-за экстрэмальнай спёкі

25.06.2026 / 10:52

Nashaniva.com

Кампанія Deutsche Bahn увяла спецыяльнае правіла з-за надзвычай высокіх тэмператур у Германіі: пасажыры могуць бясплатна адмяніць паездкі далёкага следавання, калі не хочуць ехаць у такую спёку, піша Bild.

Фота: Michael Probst / AP

Метэаслужба ФРГ папярэджвае пра тэмпературы вышэй за 40 градусаў, а чыгунка асцерагаецца збояў з-за перагрэву інфраструктуры, навальніц, моцных дажджоў, шквалістага ветру і пажараў уздоўж шляхоў.

«Усім, хто ў гэтай экстрэмальнай пагоднай сітуацыі можа адмовіцца ад паездкі, мы раім скарыстацца спецыяльным правілам адмены», — гаворыцца ў паведамленні Deutsche Bahn.

Бясплатна здаць можна білеты далёкага следавання, набытыя да 23 чэрвеня ўключна, калі паездка была запланавана да 30 чэрвеня.

Для тых, хто ўсё ж такі паедзе, Deutsche Bahn абяцае падрыхтаваць на буйных вакзалах некалькі дзясяткаў тысяч літраў вады і накіраваць больш супрацоўнікаў сэрвісу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула