БЕЛ Ł РУС

Мінчанка збірала ўнуку на вяселле, а аддала махлярам

25.06.2026 / 09:08

Nashaniva.com

73‑гадовую жанчыну падманулі па схеме «Водаканала».

Пад выглядам неабходнасці замены лічыльнікаў жанчыне даслалі некалькі SMS-паведамленняў, з якіх яна прадыктавала коды. Пасля гэтага лжэсупрацоўнік фінансавай міліцыі абвінаваціў пенсіянерку ў фінансаванні тэрарыстычнай арганізацыі і запалохаў крымінальнай справай, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Мінчанка паверыла і пагадзілася прадаставіць «дэкларацыю аб даходах», каб апраўдаць сябе. Для гэтага яна падчас відэасувязі паказала ашуканцам усе свае зберажэнні, якія захоўваліся дома, на агульную суму больш за 11 тысяч рублёў у розных валютах.

Жанчына склала грошы ў канверт і пад кантролем аферыстаў схавала яго ў траве ў загадзя ўзгодненым месцы.

Аднак пенсіянерка адмовілася сыходзіць дадому і пакідаць грошы без нагляду. Яна хацела дачакацца кур'ера Нацыянальнага банка, але ашуканцы забаранілі ёй гэта рабіць.

На наступны дзень аферысты зноў патэлефанавалі жанчыне і запатрабавалі дадаткова задэклараваць грошы, якія захоўваліся на банкаўскіх картках. Тады яна зразумела, што стала ахвярай падману, і звярнулася ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула