Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што рэтранслятары, якія дапамагалі расійскім дронам атакаваць Украіну, перасталі працаваць з 22 чэрвеня. Пра гэта ён сказаў у каментарыі журналістам, перадае выданне Hromadske.
Аляксандр Лукашэнка. Фота Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP
Паводле слоў Зяленскага, галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі і разведка далажылі яму, што рэтранслятары не працуюць. Зрэшты, пакуль невядома, дэмантавалі іх ці не.
Раней Уладзімір Зяленскі гаварыў, што на мяжы Украіны з Беларуссю, на тэрыторыі дзвюх беларускіх абласцей, размешчаныя рэтранслятары, якія дапамагаюць Расіі карэктаваць агонь па ўкраінскім цывільным насельніцтве.
Тады прэзідэнт Украіны заяўляў, што Аляксандру Лукашэнку «тыдня будзе дастаткова», каб выключыць такую тэхніку, інакш Украіна гэта зробіць сама.
Чытайце таксама:
Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?
Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?