БЕЛ Ł РУС

У ДАІ прапанавалі абмежаваць рух грузавікоў на МКАД

24.06.2026 / 18:31

Nashaniva.com

Мінская дзяржаўтаінспекцыя прапанавала ўвесці дадатковыя абмежаванні для грузавога транспарту на МКАД. З такой ініцыятывай на пасяджэнні камісіі бяспекі дарожнага руху выступіў начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Прапануецца забараніць рух грузавых аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны па другой паласе знешняга кальца МКАД на двух участках:

Па словах кіраўніка сталічнай ДАІ, адной з асноўных пагроз бяспецы руху на кальцавой аўтадарозе застаюцца грузавы, ціхаходны і грамадскі транспарт. Пры гэтым дзейныя Правілы дарожнага руху ўжо забараняюць грузавікам рухацца па палосах, размешчаных лявей за другую.

Для дадатковага зніжэння рызыкі дарожна-транспартных здарэнняў прапануецца абмежаваць рух цяжкіх грузавікоў і па другой паласе на найбольш загружаных участках знешняга кальца.

Раней гарадскія ўлады паведамлялі пра меры барацьбы з заторамі ў цэнтры Мінска і на МКАД. У прыватнасці, для змяншэння колькасці грузавога транспарту на кальцавой дарозе пад Мінскам будуецца пад’язная аўтадарога ад МКАД-2 да прамысловай зоны «Калядзічы».

Чытайце таксама:

Пад Мінскам будуюць новую дарогу, каб разгрузіць МКАД

У Мінску пабудуюць пяцікіламетровую альтэрнатыву МКАД

Праблему бясконцых затораў каля Калядзічаў збіраюцца нарэшце вырашыць

Каментары да артыкула