Пяскоў анансаваў хуткую сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна
«Хутка будуць кантакты», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.
Фота: Alexei Nikolsky, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў анансаваў хуткую сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
«Хутка будуць кантакты, мы паведамім», — сказаў ён ТАСС.
Пяскоў удакладніў, што прыезду Лукашэнкі ў Маскву пры гэтым не чакаецца. Ён не канкрэтызаваў месца і дату сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі.
Нагадаем, што ўчора перад сканчэннем ультыматуму Зяленскага Лукашэнка рэзка зазбіраўся ў замежную камандзіроўку.
Чытайце таксама:
Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу
Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі