БЕЛ Ł РУС

Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр

23.06.2026 / 16:10

Nashaniva.com

Каля 50% людзей, якія захварэлі на адзёр у 2025 годзе ў Беларусі, не мелі прышчэпкі супраць гэтай інфекцыі або пацвярджэння наяўнасці ахоўных антыцелаў. Пра гэта паведаміў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле слоў Кірыла Ігнатава, сітуацыя з інфекцыйнымі захворваннямі ў краіне застаецца кантраляванай дзякуючы вакцынацыі. У 2025 годзе ў Беларусі не рэгістраваліся выпадкі дыфтэрыі, краснухі і слупняку. Выпадкі адзёру фіксаваліся, але іх колькасць была ў 12 разоў меншай, чым у 2024 годзе.

Прыкладна палова выпадкаў адзёру ў 2025 годзе была звязана з завозам інфекцыі з-за мяжы. Найчасцей хварэлі дарослыя ва ўзросце ад 30 да 49 гадоў — на іх прыпадала каля паловы ўсіх захварэлых.

За першыя пяць месяцаў 2026 года выпадкі адзёру былі зарэгістраваныя ў Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Як і летась, каля паловы захварэлых не мелі пацвярджэння аб праведзенай вакцынацыі.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што вакцынацыя застаецца адным з найбольш эфектыўных спосабаў прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Усе прышчэпкі, уключаныя ў нацыянальны каляндар вакцынацыі, прызначаныя для абароны насельніцтва як унутры краіны, так і падчас паездак за мяжу.

Чытайце таксама:

Штучны інтэлект стварыў універсальную вакцыну ад усіх каранавірусаў

«Уцякалі ад мігрантаў і гендарнай ідэалогіі». Прапаганда паказала яшчэ адну сям'ю ковід-дысідэнтаў, якая перабралася з Германіі ў Беларусь

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Мінздароўя дало рэкамендацыі наконт ліхаманкі Эболы для тых, хто выязджае за мяжу

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?

Каментары да артыкула