БЕЛ Ł РУС

П'яны мужчына папрасіў падлетка сесці за руль. Вынік — загінуў пасажыр

23.06.2026 / 11:50

Nashaniva.com

Падрабязнасці здарэнне ў Клічаўскім раёне, дзе ў нядзелю загінуў 16‑гадовы падлетак.

36‑гадовы мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, папрасіў 16‑гадовага школьніка, які не меў правоў, сесці за руль яго аўтамабіля.

У машыне таксама былі 16‑гадовы навучэнец каледжа і дзве 15‑гадовыя аднакласніцы бяспраўніка.

На дарозе Клічаў — Смалярня — Буднева падлетак не справіўся з кіраваннем. Машына выехала ў левы кювет і некалькі разоў перакулілася.

У выніку аварыі 16‑гадовы пасажыр загінуў, адна дзяўчына была шпіталізавана.

Адразу пасля ДТЗ 36‑гадовы мужчына ўцёк з месца здарэння, аднак неўзабаве ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, паведамляе СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула