БЕЛ Ł РУС

У Беларусі спыняць вяшчанне каналы Discovery і Eurosport

23.06.2026 / 11:24

Nashaniva.com

З 1 ліпеня з сеткі вяшчання Zala IPTV знікне тэматычны пакет Discovery разам з яго галоўным каналам Discovery Channel. Акрамя таго, гледачы застануцца без спартыўных каналаў Eurosport 1 і Eurosport 2.

У Белтэлекаме патлумачылі прычыну: тэрмін дзеяння дамовы з праваўладальнікам падыходзіць да завяршэння.

На замену каналам, якія сыходзяць, Белтэлекам прапануе новы тэматычны пакет VIP HD. У яго ўваходзяць:

Каналы Discovery і Eurosport спыняюць вяшчанне пасля шматгадовай прысутнасці на беларускім рынку. Упершыню беларускаму гледачу гэтыя каналы сталі даступнымі напрыканцы 90‑х гадоў, з запускам іх вяшчання на постсавецкай прасторы, нагадвае БАЖ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула