БЕЛ Ł РУС

60‑гадовую суддзю з Оршы, датычную да палітычных рэпрэсій, выгналі за сур’ёзны залёт

23.06.2026 / 08:04

Nashaniva.com

Іна Кохава звольненая за «правіну, несумяшчальную са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Іна Кохава. Старое пашпартнае фота

Адпраўленая ў адстаўку суддзя Аршанскага раёна і Оршы Іна Кохава. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Прычынай называецца ўчыненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе.

Кохава ўдзельнічала ў рэпрэсіях мінімум з 2011 года. У базе праваабаронцаў больш за 10 вынесеных ёй рашэнняў па палітычных адміністратыўных пратаколах і 5 прысудаў па палітычных крымінальных справах. Аднак спіс далёка не поўны: Кохава адказвала і за дадатковае пакаранне палітвязняў, якіх утрымлівалі ў калоніі строгага рэжыму ў Оршы, яна пераводзіла іх на турэмныя ўмовы. У прыватнасці, у лютым 2025 года Кохава судзіла анархіста Аляксандра Францкевіча. 

Максімальны дазволены ўзрост для суддзі судоў агульнай юрысдыкцыі — 65 гадоў. Кохаву выставілі ў 60 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула