БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік «Марка» патлумачыў, як санкцыі б'юць па віцебскім абутку

22.06.2026 / 23:22

Nashaniva.com

Гендырэктар холдынгу «Марка» і дэпутат Віцебскага аблсавета Павел Мартынаў у праграме «На сувязі дэпутат» паскардзіўся, што прадпрыемству стала цяжэй працаваць з-за санкцый, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў бізнэсмена, камплектуючыя цяпер у Віцебск могуць ісці па 3—4 месяцы, таму вытворчасць даводзіцца планаваць моцна загадзя. А для абутковага рынку гэта праблема: мода хуткая, тавар патрэбен «сёння і зараз».

Мартынаў тлумачыць, што запуск новай мадэлі можа расцягнуцца амаль на год: толькі выраб тэхналагічнай матрыцы займае каля шасці месяцаў, плюс дастаўка. За гэты час можна не ўгадаць з модай, спазніцца за канкурэнтамі або выйсці на рынак ужо тады, калі мадэль прыйдзецца прадаваць са зніжкамі і стратамі.

Асобна ён згадаў Італію, дзе сам вучыўся абутковай справе. Раней «Марка» актыўна брала там матэрыялы і камплектуючыя, але цяпер, паводле слоў Мартынава, супраца моцна скарацілася: «працуем мы з Італіяй, але гэта вельмі мала», многія італьянскія партнёры адмаўляюцца працаваць у цяперашніх умовах.

Чытайце таксама:

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка

«Убачыла падэшву — жахнулася»: жыхарка Брэста паказала, што стала з яе абуткам ад «Марка» пасля прагулкі па снезе

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць

У віцебскай калоніі прымаюць для асуджаных толькі абутак фірмы «Марка»

Каментары да артыкула