БЕЛ Ł РУС

Знакаміты зубр каля трасы M1 нарэшце пачаў «дыхаць»

22.06.2026 / 19:55

Nashaniva.com

Знакаміты зубр каля трасы М1 у Брэсцкай вобласці ператварыўся з простага прыдарожнага помніка ў сучасную турыстычную славутасць. Пасля маштабнай мадэрнізацыі скульптура атрымала інтэрактыўныя эфекты і нават уласны сайт.

Фота: npr.by

Абнаўленне пачалося некалькі гадоў таму. У 2022 годзе вырашылі не проста адрамантаваць помнік, а зрабіць яго больш рэалістычным. Зубру дадалі дэталёва прапрацаваную поўсць, аб'ёмныя рысы галавы і асаблівы эфект «жывога позірку». Цяпер ягоныя вочы могуць міргаць.

Побач са скульптурай упарадкавалі тэрыторыю, зрабілі паркоўку і ўсталявалі кампазіцыю з надпісам «Брэсцкая вобласць». Дзякуючы гэтаму месца стала папулярным пунктам для фотаздымкаў і прыпынкаў падчас падарожжаў.

З 19 чэрвеня 2026 года ў зубра з'явілася яшчэ адна незвычайная асаблівасць — ён пачаў «дыхаць». Унутры скульптуры ўсталявалі спецыяльную сістэму, якая выпускае з ноздраў воблака пары, імітуючы дыханне жывёлы. Вышыня такога «выдыху» дасягае прыкладна 5,5 метра.

Для турыстаў стварылі спецыяльны інтэрнэт-сэрвіс, на якім можна ўбачыць таймер да наступнага «ўдыху» і загадзя спланаваць наведванне, каб назіраць гэтае відовішча. Цікава, што сэрвіс працуе на чатырох мовах — акрамя прагназаваных беларускай, рускай і англійскай ёсць яшчэ і кітайская. 

У будучыні арганізатары таксама плануюць выбраць для зубра афіцыйнае імя. 

Чытайце таксама:

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М1

Зубру каля трасы М1 дададуць спецэфектаў і прысвояць імя

Зубр на трасе М1 будзе не толькі падмігваць, але і выпускаць пару

Каментары да артыкула