Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам
«Падпісаў кантракт і служыць у асобых падраздзяленнях. Вайсковец, па лініі МУС», — расказаў Анатоль Маркевіч пра аднаго з сыноў.
Анатоль Маркевіч у світшоце з цытатай Лукашэнкі «Будет очень интересно» і яго сын Яўген (крайні злева) на экскурсіі ў музеі ў Хатыні. 2023 год. Фота: «Мінская праўда»
Анатоль Маркевіч быў міністрам культуры з лістапада 2020 года да снежня 2024-га. Цяпер ён кіраўнік прадстаўніцтва пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску (працуе там прынамсі з красавіка 2025 года).
У кулінарнай перадачы на СТБ Маркевіч расказаў, чым займаюцца яго сыны (іх у чыноўніка трое).
Старэйшы сын, 28‑гадовы Ілля, скончыў БНТУ, факультэт інфармацыйных тэхналогій, і працуе па спецыяльнасці.
Ілля Маркевіч. Фота: premierliga.pro
Малодшаму 15, ён яшчэ школьнік.
А сярэдні, 23‑гадовы Яўген, адвучыўся ў БДПУ імя Максіма Танка на настаўніка фізкультуры і пайшоў у вайскоўцы.
Яўген Маркевіч. Фота: premierliga.pro
«Падпісаў кантракт і служыць у асобых падраздзяленнях. Вайсковец, па лініі МУС», — расказаў Маркевіч-старэйшы.
Прафесіі яго сыны выбіралі самі, дадаў ён.
Яўген і Ілля Маркевічы гуляюць таксама ў міні-футбол, рэгулярна выступаюць на спаборніцтвах.