42‑гадовага мінчука будуць судзіць за каментары, якія ён пакідаў у 2021 годзе
Яго збіраюцца пакараць за «абразу» Лукашэнкі.
42‑гадовы жыхар сталіцы не меў судзімасцяў. Цяпер жа мужчыну вінавацяць у публічнай абразе Лукашэнкі і дэпутатаў.
Паводле матэрыялаў следства, са жніўня па снежань 2021 года мінчук пакідаў «абразлівыя каментары» ў розных тэлеграм-чатах. Выказванні тычыліся Аляксандра Лукашэнкі, а таксама членаў Савета Рэспублікі.
Свае дзеянні мужчына патлумачыў тым, што ў той час паддаўся негатыўным эмоцыям, якія ўзніклі ў яго пасля чытання крытычных публікацый у інтэрнэце.
На мінчука завялі крымінальную справу.
У пракуратуры паведамілі, што мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся. Зараз ён чакае суда.