БЕЛ Ł РУС

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей

22.06.2026 / 11:23

Nashaniva.com

Улады акупаванага Крыма прынялі экстранныя меры бяспекі на летні сезон. З 22 чэрвеня і да 1 верасня на паўвостраве цалкам забаронена браняваць месцы і прымаць арганізаваныя групы дзяцей у летніках, санаторыях, гатэлях і іншых аб'ектах размяшчэння. Адпаведны ўказ падпісаў прызначаны РФ кіраўнік рэгіёна Сяргей Аксёнаў.

Забарона распаўсюджваецца на ўсе віды дзіцячых аздараўленчых летнікаў, а таксама на пансіянаты і гатэлі, калі размова ідзе пра прыезд дзяцей у складзе арганізаваных груп.

У Крым да канца лета забаронена прывозіць дзіцячыя калектывы для ўдзелу ў экскурсіях, турыстычных злётах, фестывалях, спартыўных спаборніцтвах і трэніровачных зборах.

Рашэнне прынята на фоне рэзкага пагаршэння сітуацыі з бяспекай у рэгіёне і пастаянных паветраных пагроз. Крым застаўся без паліва, вады, электрычнасці і пераправы. На выезд з Крыма стаяць вялізныя чэргі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула