У тэлеграм-канале мэра Масквы з’явіліся зборы для УСУ і паведамленні «МАСКВА БУДЗЕ ГАРЭЦЬ»
У дзень народзінаў Сяргея Сабяніна нехта ўзламаў яго канал.
У нядзелю ўвечары канал «Сергей Собянин. Личный блог», верагодна, узламалі піша »Медыязона».
Невядомыя апублікавалі там паведамленні «МАСКВА БУДЗЕ ГАРЭЦЬ», «СЛАВА УКРАІНЕ», эмадзі з украінскімі сцягамі, спасылкі на збор на дрон для ўкраінскіх вайскоўцаў і іншыя допісы.
Паведамленні выдалілі на працягу некалькіх хвілін. На нейкі час канал стаў недаступны, але пазней зноў з’явіўся — ужо без гэтых публікацый.