БЕЛ Ł РУС

Жыхара Лёзна пазбавілі права кіравання матацыклам за экстрэмальныя хуткасці і язду на заднім коле

21.06.2026 / 14:26

Nashaniva.com

28‑гадовы жыхар Лёзна страціў права кіравання пасля шэрагу грубых парушэнняў ПДР на матацыкле Suzuki. Супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі, што ён неаднаразова парушаў правілы абгону і ездзіў на заднім коле. Але ліхач на гэтым не спыніўся.

Скрыншот з відэа

Парушальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці: яму прызначылі штраф і пазбавілі права кіравання транспартам на год.

Аднак праз некалькі дзён у Віцебскім раёне інспектары выявілі незарэгістраваны матацыкл Yamaha, які разагнаўся да 217 км/г. Высветлілася, што за рулём быў той жа кіроўца. У дачыненні да яго склалі новыя адміністрацыйныя матэрыялы, а матацыкл, узяты ў знаёмага, адправілі на ахоўную стаянку.

Чытайце таксама:

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын

Ozon прадаваў матацыклы пад выглядам мапедаў

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі

У Слонімскім раёне забіўся матацыкліст

Каментары да артыкула