Хлопчык, які знаходзіўся на ШВЛ пасля інцыдэнту з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці, ужо дыхае самастойна
Хлопчык, якога пасля меркаванай атакі дрона на аўтобус дзіцячай футбольнай каманды ў Бранскай вобласці даставілі ў Беларусь на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх, прыйшоў да прытомнасці і ўжо дыхае самастойна, паведаміў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі.
Фота ілюстрацыйнае
Раней дзіця знаходзілася на ШВЛ і перанесла некалькі аперацый. Цяпер хлопчык застаецца ў рэанімацыі разам з маці.
Яшчэ чатыром дзецям медыкі выдалілі аскепкі. Яны знаходзяцца ў аддзяленні Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі разам з бацькамі. Паводле ацэнкі дактароў, іх стан здавальняючы.
Чытайце таксама:
У Мінздароўя расказалі пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці
Мінск пагражае Кіеву «дзеяннямі ў адказ» пасля здарэння з аўтобусам у Бранскай вобласці
Беларускія следчыя працуюць у Бранскай вобласці на месцы ўдару па аўтобусе з Гомельскай вобласці