БЕЛ Ł РУС

Ці абавязаныя кіроўцы чакаць пасажыраў, якія бягуць за грамадскім транспартам? «Мінсктранс» патлумачыў

21.06.2026 / 10:25

Nashaniva.com

Генеральны дырэктар «Мінсктранса» Канстанцін Галалобаў у эфіры АНТ растлумачыў, чаму кіроўцы грамадскага транспарту не заўсёды чакаюць людзей, якія не знаходзяцца на прыпынку, а бягуць да яго.

Здымак ілюстрацыйны. Фота Дзяніса Блішча

Па словах Галалобава, галоўныя прычыны гэтага — бяспека руху і неабходнасць трымацца раскладу. Ён адзначыў, што кіроўца не заўсёды можа заўважыць чалавека, які спяшаецца да транспарту, праз люстэрка задняга віду.

Таксама кіраўнік «Мінсктранса» нагадаў, што паводле правіл пасажыр павінен чакаць транспартны сродак непасрэдна на прыпынку.

«Як бы груба гэта ні гучала, але чалавек, які бяжыць за аўтобусам ці тралейбусам, яшчэ не пасажыр. Ён пешаход», — адзначыў Канстанцін Галалобаў.

Паводле яго, кіроўцы абавязаны найперш клапаціцца пра бяспеку перавозак і захаванне графіка руху.

Чытайце таксама:

Мінскі транспарт пяройдзе на аплату карткай да канца года

Чаму мінскія аўтобусы жоўтыя, а тралейбусы — салатавыя? Аказалася, у гэтым ёсць логіка

Талончыкамі ў мінскім грамадскім транспарце карыстаецца 13,5% пасажыраў

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро

Каментары да артыкула