БЕЛ Ł РУС

На наступным тыдні анамальнай спёкі ў Беларусі не чакаецца

21.06.2026 / 10:04

Nashaniva.com

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ паведаміў, што на тыдні з 22 па 28 чэрвеня анамальнай спёкі ў Беларусі не чакаецца. Надвор’е будуць вызначаць атлантычныя цыклоны, якія прынясуць дажджы, навальніцы, залевы, месцамі град і парывісты вецер.

Фота: Lookby.media

У панядзелак, 22 чэрвеня, у большасці раёнаў пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя моцныя залевы і навальніцы. Ноччу будзе ад +14 да +20 градусаў, днём — ад +22 на поўначы да +28 на поўдні.

У аўторак, 23 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць без істотных ападкаў. Ноччу тэмпература складзе ад +12 да +17 градусаў, днём — ад +21 да +27.

У сераду, 24 чэрвеня, чарговы атмасферны фронт прынясе дажджы, залевы і навальніцы. Ноччу будзе ад +12 да +17 градусаў, днём — ад +19 да +25.

У чацвер, 25 чэрвеня, у большасці раёнаў таксама прагназуюцца дажджы і навальніцы. Ноччу чакаецца ад +13 да +17 градусаў, днём — ад +15 на поўначы да +21 на паўднёвым усходзе.

У пятніцу, 26 чэрвеня, захаваецца няўстойлівае надвор’е з лакальнымі кароткачасовымі дажджамі. Ноччу будзе ад +9 да +15 градусаў, днём — ад +17 да +22.

У суботу, 27 чэрвеня, месцамі пройдуць дажджы, у асобных раёнах яны могуць быць моцнымі. Ноччу тэмпература складзе да +12 градусаў, днём — ад +18 да +23.

У нядзелю, 28 чэрвеня, магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу будзе ад +12 да +17 градусаў, днём — ад +17 на паўночным захадзе да +25 на поўдні краіны.

Паводле прагнозу, тэмпература на працягу тыдня будзе блізкай да кліматычнай нормы для канца чэрвеня.

Чытайце таксама:

У нядзелю чакаецца да +33°С

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Беларусь застыла на парозе спёкі. На выходных чакаецца да +33°С

Беларускае Купалле ў Вільні пройдзе на Вяллі

Каментары да артыкула