Кір Стармер ужо ў панядзелак можа заявіць пра сваю адстаўку
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер можа ўжо ў панядзелак зрабіць заяву наконт сваёй адстаўкі. Пра гэта паведаміла газета Observer. Крыніца ва ўрадзе, праўда, сцвярджае, што цяпер Стармер засяроджаны на сваёй працы, піша Reuters.
Кір Стармер. Фота: Peter Macdiarmid/Pool Photo via AP
Ціск на брытанскага прэм’ера ўзмацніўся пасля перамогі яго ўнутрыпартыйнага апанента Эндзі Бёрнэма на дадатковых выбарах у Мэйкерфілдзе. Вяртанне Бёрнэма ў парламент дае яму магчымасць афіцыйна прэтэндаваць на лідарства ў Лейбарысцкай партыі.
Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, больш за 100 дэпутатаў-лейбарыстаў публічна заклікалі Стармера пайсці ў адстаўку або назваць яе дату. Сам ён заявіў, што мае намер змагацца за сваю пасаду і заклікаў аднапартыйцаў не аслабляць партыю ўнутранымі канфліктамі.
Паводле паведамленняў СМІ, Стармер абмяркоўваў сваё палітычную будучыню са сваёй жонкай у загараднай рэзідэнцыі Чэкерс. Чакаецца, што ўжо 22 чэрвеня ён зробіць больш выразную заяву.
Эндзі Бёрнэм пасля сваёй перамогі паабяцаў прапанаваць краіне «новы шлях». Яго прыхільнікі разлічваюць на хуткую перадачу ўлады без працяглай барацьбы за лідарства ў партыі.
Чытайце таксама:
Перамога Бёрнэма на выбарах адкрывае яму шлях да барацьбы за пасаду прэм'ера Брытаніі
Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў