У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?
Сістэма павінна дапамагчы знізіць колькасць ДТЗ.
Новыя папераджальныя слупкі. Скрыншот відэа Віцебскай ДАІ
У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі інтэлектуальныя папераджальныя слупкі.
З'явіліся яны на скрыжаванні вуліц Калініна і Замкавай.
На гэтых слупках выкарыстоўваюцца галасавыя і экранныя індыкатары, якія нагадваюць пешаходам пра тое, што нельга пераходзіць дарогу на чырвонае святло, тым самым зніжаючы верагоднасць ДТЗ.
Прынцып працы гэтых слупкоў такі: калі пешаход пачынае пераходзіць дарогу на чырвонае святло і перасякае нябачны прамень паміж слупкамі, сістэма гэта фіксуе. У адказ уключаецца гукавы сігнал, а на электронных табло з'яўляюцца надпісы «СТОЙ» або «ІДЗІ», якія падказваюць пешаходам, можна пераходзіць дарогу ці трэба спыніцца.