БЕЛ Ł РУС

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць

20.06.2026 / 19:31

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў завочную пікіроўку з прэм'еркай Італіі Джорджай Мелоні.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп размаўляе з прэм'ер-міністрам Італіі Джорджай Мелоні пасля групавой фатаграфіі лідараў G7 і запрошаных краін падчас саміту G7 у Эвіян-ле-Бэн, Францыя. 16 чэрвеня 2026 года. Фота: AP Photo/Thibault Camus

Раней ён казаў, што яна маліла яго аб сумесным фота, а цяпер напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social:

«Яна дэманструе дрэнныя вынікі ў Італіі з яе ўзроўнем папулярнасці, магчыма, таму, што яна адмовіла Злучаным Штатам Амерыкі — краіне, якая шчыра любіць і абараняе Італію — калі справа дайшла да таго, каб не даць Ірану атрымаць або распрацаваць ядзерную зброю (але НАТА, у прынцыпе, зрабіла тое ж самае!).

Яна нават не дазволіла нам выкарыстоўваць італьянскія ўзлётна-пасадачныя палосы, што стварыла вялікія лагістычныя нязручнасці, і гэта нягледзячы на тое, што ЗША выдзяляюць сотні мільярдаў даляраў у год на абарону Італіі і іншых «так званых» саюзнікаў па НАТА».

Мелоні ў адказ на гэта заявіла:

«Прэзідэнт Трамп, гэтыя пастаянныя, нічым не справакаваныя напады бессэнсоўныя. Што тычыцца маёй папулярнасці, то тое, што я з'яўляюся вашым сябрам, ёй дакладна не дапамагло, і яна не залежыць ад маіх адносін з вамі».

Яна дадала, што яе папулярнасць залежыць ад яе здольнасці абараняць нацыянальныя інтарэсы Італіі.

«І гэта менавіта тое, што я заўсёды рабіла. Гэта таксама тое, што я зрабіла ў дачыненні да амерыканскіх ваенных баз у Італіі. Іх выкарыстанне рэгулюецца пагадненнямі, якія мы заўсёды паважалі і якія не могуць быць парушаны, пакуль я з'яўляюся прэм'ер-міністрам».

«У любым выпадку, мая папулярнасць — не ваша справа. Раю вам засяродзіцца на сваёй», — адказала Мелоні.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што Мелоні «маліла пра фота» з ім. Яна ў адказ: Выдумкі, прычым не ўпершыню, затое з ворагамі Трамп нерашучы

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку

На Джорджу Мелоні зрабілі эратычны дыпфэйк. Яна адказала з іроніяй

Каментары да артыкула