БЕЛ Ł РУС

У Мінздароўя расказалі пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці

20.06.2026 / 15:20

Nashaniva.com

У дзяцей станоўчая дынаміка.

Міністэрства аховы здароўя праінфармала пра стан пацярпелых у Бранскай вобласці.

Дзеці ў РНПЦ дзіцячай хірургіі — стабільныя, са станоўчай дынамікай. Дзіця, праапераванае 19 чэрвеня, — у рэанімацыі, стан здавальняючы. Дарослы пацыент пераведзены з рэанімацыі ў аддзяленне, стан стабільны, паведаміла ведамства.

Усім пацярпелым аказваецца высокатэхналагічная медыцынская дапамога ў поўным аб’ёме. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі Міністэрства аховы здароўя.

У сераду, 17 чэрвеня, у Бранскай вобласці быў пашкоджаны аўтобус, які перавозіў дзяцей з футбольнай каманды дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 горада Рэчыцы, а таксама навучэнцаў прыватнай танцавальнай студыі. Як сцвярджаюць расійскія ўлады, удар быў нібыта нанесены ўкраінскім беспілотнікам.

У выніку здарэння загінула жанчына, якая суправаджала групу дзяцей і была жонкай трэнера каманды. Яшчэ восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

У чацвер і пятніцу ўсіх пацярпелых даставілі ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Чыноўнікі сцвярджаюць, што 44‑гадовая жонка трэнера, якая загінула ў Бранскай вобласці, была цяжарная

Беларускія следчыя працуюць у Бранскай вобласці на месцы ўдару па аўтобусе з Гомельскай вобласці

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

Каментары да артыкула