Мінчанку, якая дапамагала шукаць згубленых жывёл, асудзілі за палітыку
Алена Юркевіч з Мінска была актыўнай удзельніцай чатаў па пошуку зніклых гадаванцаў, а апошнім час працавала ў ламбардзе. Але нядаўна 44‑гадовую жанчыну асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці».
Алена Юркевіч. Фота з яе Укантакце
Алене Юркевіч 44 гады. Яна жыве ў Мінску. У жанчыны ёсць муж і дачка.
Алена займалася манікюрам, але ў апошнія гады змяніла сферу дзейнасці і пайшла працаваць у ламбард.
Жанчына вельмі любіць жывёл. Яна дапамагала праз інтэрнэт шукаць згубленых жывёл і была актыўная ў розных тэматычных суполках.
Алену Юркевіч асудзілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Пераслед, імаверна, звязаны са справай Гаюна.
Ёй прысудзілі хатнюю хімію.