БЕЛ Ł РУС

КДБ запрашае на гутаркі людзей, звязаных з ЕГУ

18.06.2026 / 14:40

Nashaniva.com

Пераслед па справе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта не спыняецца.

З пачатку чэрвеня па ўсёй Беларусі разгортваецца маштабны пераслед, звязаны з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам — была распачатая крымінальная справа за аплату навучання, пачынаючы з 2016 года

Калі спачатку да людзей прыходзілі з ператрусамі і допытамі, то ў апошнія дні людзям, неяк датычным да ЕГУ, тэлефануюць супрацоўнікі КДБ і запрашаюць да іх «на размову», паведамляе «Вясна».

У сярэдзіне красавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які дзейнічае ўжо два дзесяцігоддзі ў Вільні і ў якім навучаецца больш за тысячу студэнтаў з Беларусі, улады Беларусі прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй. З пачатку чэрвеня па ўсёй краіне разгортваецца маштабны пераслед, звязаны з ЕГУ. Вядома пра як мінімум 60 ператрусаў.

Да людзей прыходзяць нават на працу, а некаторым тэлефануюць і просяць прыйсці «на размову».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула