БЕЛ Ł РУС

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі

17.06.2026 / 21:41

Nashaniva.com

Апублікаваны новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі, складзены на падставе даных аб наведванні аб'ектаў абанентамі кампаніі МТС. Даследаванне ахоплівае першыя пяць месяцаў 2026 года і паказвае, якія славутасці краіны прыцягваюць найбольшую ўвагу турыстаў, піша Blizko.by.

На першым месцы апынуўся Лідскі замак — адзін з найлепш захаваных сярэднявечных замкаў Беларусі. З пачатку года яго наведалі больш за 19 тысяч унікальных карыстальнікаў сеткі. Акрамя таго, менавіта тут быў зафіксаваны найбольшы аб'ём мабільнага інтэрнэт-трафіку — каля 9 тэрабайтаў, што сведчыць пра актыўнае выкарыстанне турыстамі смартфонаў для фатаграфавання, відэаздымкі і абмену кантэнтам.

Другое месца заняў мемарыяльны комплекс «Хатынь», які наведалі каля 17 тысяч чалавек.

Трэцяй стала Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне, што прыцягнула прыкладна 16 тысяч наведвальнікаў.

Паводле падлікаў аналітыкаў, усе аб'екты, якія ўвайшлі ў дваццатку лідараў, за студзень — май наведалі амаль 200 тысяч карыстальнікаў сеткі.

Асабліва прыкметны рост цікавасці турыстаў адзначаны да музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі, Косаўскага палаца, Наваградскага замка і касцёла Святой Тройцы ў Гервятах Астравецкага раёна. Гэтыя аб'екты прадэманстравалі найлепшую дынаміку наведвання ў параўнанні з мінулымі перыядамі.

Самы значны сезонны рост зафіксаваны ў Брэсцкай крэпасці. Калі ў студзені колькасць наведвальнікаў была адносна невялікай, то ў маі яна павялічылася амаль утрая.

Цікавым быў і паказчык выкарыстання мабільнага інтэрнэту. Камянецкая вежа, хоць і не ўваходзіць у лік самых наведвальных аб'ектаў, стала лідарам па аб'ёме трафіку на аднаго турыста. Усяго там было выкарыстана каля 7,3 тэрабайта звестак. Гэта сведчыць пра тое, што наведвальнікі актыўна робяць фатаграфіі і відэа, а таксама дзеляцца імі ў сацыяльных сетках.

Чытайце таксама:

Забудзьце пра «белага лебедзя». Сафійскаму сабору ў Полацку прапануюць вярнуць гістарычны каляровы фасад

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі

Каментары да артыкула