БЕЛ Ł РУС

Стала вядома імя жанчыны, што загінула пры атацы дрона на аўтобус з дзецьмі-футбалістамі ў Бранскай вобласці

17.06.2026 / 15:09

Nashaniva.com

Пры атацы дрона загінула Вікторыя Гарошка (Грыцэнка), жонка рэчыцкага футбольнага трэнера. 

Імя загінулай жанчыны назвалі «Анлайнеру» ў Гомельскай абласной федэрацыі футбола. 

Вядома, што Вікторыя Гарошка родам з Луганска.

Жанчына суправаджала малых футбалістаў у паездцы на адпачынак у Геленджык. Гэта былі 11‑12 гадовыя дзеці, выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Гомеля і Рэчыцы.

Такія паездкі на аздараўленне ладзяцца штогод. Аўтобус ехаў па трасе Гомель — Бранск, калі ў яго, па заявах расійскіх улад, прыляцеў дрон.

У аўтобусе знаходзіліся 44 пасажыры, у тым ліку 28 дзяцей, паведамляе СК РФ.

Усяго пасля здарэння былі шпіталізаваныя сем чалавек. Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане. Вікторыя загінула. 

«Астатнія пасажыры ў бліжэйшы час будуць вернутыя дадому», — гаворыцца ў паведамленні СК РФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула