БЕЛ Ł РУС

Беларусаў, затрыманых у межах расследавання забойства ў Белай-Падляшскай Сямёна Скрапецкага, адпусцілі

17.06.2026 / 14:07

Nashaniva.com

Грамадзян Беларусі, затрыманых у рамках расследавання забойства расійскага мастака Сямёна Скрапецкага ў Белай-Падляшскай, адпусцілі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік акруговай пракуратуры Марцін Козак, піша Reform.news.

«Магу паведаміць вам, што двое грамадзян Рэспублікі Беларусь, затрыманых па гэтай справе, былі вызваленыя. Іх дачыненне да гэтай падзеі, якая была прадметам вельмі інтэнсіўнага расследавання, не было пацверджана. Высветлілася, што яны не маюць дачынення да гэтага расследавання і не маюць дачынення да гэтай справы. Таму, дапытаныя ў якасці сведак, яны былі вызваленыя і больш не знаходзяцца пад вартай па гэтай справе», — сказаў ён.

Па яго словах, у следства ёсць некалькі версій, аднак прадстаўнік пракуратуры адмовіўся іх раскрываць.

«У межах расследавання мы сабралі ў неабходным аб’ёме шырокія доказы. Гэтыя доказы пастаянна аналізуюцца. Мы збіраем усю даступную інфармацыю, аналізуем лічбавыя матэрыялы, запісы з камер відэаназірання і вывучаем паказанні сведак», — сказаў ён.

Падазраваны пакуль не ўстаноўлены і не затрыманы.

Чытайце таксама:

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан

Каментары да артыкула